PA Media

PA Media

«З глыбокім смуткам Яе Вялікасць Каралева абвясціла пра смерць свайго любімага мужа, прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага. Яго каралеўская высокасць мірна памёр гэтым ранкам у Віндзарскім замку», — гаворыцца ў твітэры Букінгемскага палаца.

10 чэрвеня яму б споўнілася 100 гадоў. Апошнія месяцы Філіп часта хварэў і быў у шпіталі.

Прынц Філіп быў унукам караля Грэцыі Георга I і малодшым братам караля Канстанціна I. З нараджэння насіў тытул прынца грэчаскага і дацкага. Бацька належаў да дацкага дома Глюксбургаў, а маці прыходзілася пляменніцай апошняй расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны і траюраднай сястрой Мікалаю ІІ. 

Быў удзельнікам ІІ Сусветнай вайны, быў марскім афіцэрам у складзе брытанскай арміі.

З будучай каралевай Брытаніі Лізаветай ІІ Філіп ажаніўся ў 1947 годзе, яны пражылі ў шлюбе 73 гады. Менавіта перад заключэннем шлюбу Філіп і ўзяў англізаваную версію прозвішча маці — Маўнтбэтэн — і перайшоў з праваслаўя ў англіканства, адмовіўшыся ад тытулаў «прынц грэчаскі» і «прынц дацкі». У яго быў тытул герцаг Эдынбургскі, граф Мерыянецкі і барон Грынвіцкі. 

У Лізаветы ІІ і Філіпа — чацвёра дзяцей: прынцы Чарлз, Ганна, Эдвард і Эндру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0