БелТА

БелТА

Беларусь разлічвае ў маі 2021 года завяршыць працу з Расійскай Федэрацыяй па ўзгадненні дарожных карт па інтэграцыі. Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер пасол Уладзімір Сямашка пасля сустрэчы з членамі ўрада Арэнбургскай вобласці падчас візіту ў рэгіён, піша ТАСС.

«Мы цяпер працуем, ужо ва ўсіх на слыху дарожныя карты, я павінен праінфармаваць, што мы ўжо блізкія да таго, каб гэтыя дарожныя карты былі скончаныя. На сённяшні момант з 28 21 карта ўзгоднена, засталося прапрацаваць літаральна сем карт. <…> Я вельмі спадзяюся, што мы не пазней за май нарэшце ўсе гэтыя карты ўзгоднім, узгоднім новую праграму руху нашай Саюзнай дзяржавы і прынцыпова новую платформу, бо эканамічная платформа будзе створана, а гэта важна», — сказаў Сямашка.

Паводле яго слоў, ідзе праца па стварэнні эканамічнага базісу Саюзнай дзяржавы. Сямашка таксама анансаваў сустрэчы ў Маскве адказных за ўзгадненне інтэграцыйных карт віцэ-прэм'ераў Расіі і Беларусі і сустрэчу ў сярэдзіне красавіка прэм'ер-міністраў Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна. «Там ужо нейкія моманты, якія не ўдалося на ўзроўні намеснікаў міністраў, міністраў вырашыць, будуць вырашаны», — удакладніў ён.

Сямашка раней заявіў, што Масква і Мінск могуць завяршыць узгадненне пазасталых дарожных карт па інтэграцыі да канца красавіка. Паводле яго слоў, у гэтым выпадку самі карты і праграму іх рэалізацыі можна будзе падпісаць у першай палове года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0