Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

IsoGenie — буйны шведскі праект, распачаты ў 2010 годзе і прысвечаны вывучэнню мікраарганізмаў, якія жывуць у вечнай мерзлаце. Навукоўцы даследуюць Стурдаленскае балота, што на поўначы Швецыі, якое яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму цалкам знаходзілася ў вечнай мерзлаце, піша часопіс Nature.

Аднак на сёння на ўсёй тэрыторыі Стурдаленскага балота ўтварыліся пагоркі, у якіх масіў вечнай мерзлаты часткова раздзелены сухімі тарфянішчамі. Цяпер навукоўцы назіраюць за зменамі, якія адбываюцца ў мікраарганізмах, што знаходзяцца ўнутры пагоркаў, якія працягваюць раставаць.

На працягу большай часткі гісторыі чалавецтва вечная мерзлата паглынала вуглярод, які назапашваўся ў яе слаях. Вечная мерзлата ўтрымлівае каля 1600 мільярдаў тон вугляроду, што ўдвая больш за колькасць вугляроду ў атмасферы цяпер.

Праз павышэнне тэмпературы зона вечнай мерзлаты змяншаецца, што выклікае значныя змены ў ландшафце. Навукоўцы занепакоеныя, што пацяпленне клімату прыводзіць да павышэння актыўнасці мікробаў у вечнай мерзлаце. Пра гэтыя мікраарганізмы раней не было нічога вядома, бо яны знаходзіліся пад глыбамі лёду, але цяпер мікробы з вечнай мерзлаты выклікаюць вялікую цікавасць у даследчыкаў.

Навукоўцы мяркуюць, што глабальнае пацяпленне можа стаць прычынай вызвалення бактэрый, якія вылучаюць метан і вугляродны газ.

Даследчыкі, якія займаюцца праектам IsoGenie, адзначаюць, што глыбокія зоны арктычных азёр маюць вялікую колькасць мікраарганізмаў, што вылучаюць метан. Яны рэагуюць на павышэнне тэмпературы, таму глабальнае пацяпленне можа справакаваць выкід газу ў верхнія слаі вадаёмаў, што прывядзе да сур’ёзных экалагічных наступстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0