У ініцыятыве dissident.by распавялі пра магчымасць заказваць кнігі з крамы. Для гэтага вязню проста неабходна напісаць заяву і мець дастаткова сродкаў на асабістым рахунку.

Набываць кнігі могуць асуджаныя, а таксама тыя, хто знаходзяцца ў СІЗА і ў СІЗА КДБ.

Варыянт дастаўкі кніг вязню рэгулюецца самім вязнем з супрацоўнікамі таго месца, дзе ён утрымліваецца.

На што спасылацца ў лісце, калі пішаш асуджанаму чалавеку? (калі прысуд уступіў у сілу)

У адпаведнасці з ч. 1 і ч. 3 арт. 89 УВК РБ асуджанаму дазволена набываць літаратуру праз гандлёвую сетку. Дастаўка кніг не ўваходзіць у колькасць дазволеных бандэроляў і дробных пакетаў, дазволеных да атрымання.

Дадатковыя паслугі аплачваюцца за кошт уласных сродкаў асуджаных і прадастаўляюцца па іх заяве на імя начальніка ўстановы. Аплата ажыццяўляецца шляхам пераводу грашовых сродкаў з асабістага рахунку асуджанага ў адрас адпаведнага прадпрыемства, установы ў суме, названай у заяве асуджанага.

На што спасылацца ў лісце, калі пішаш чалавеку, які змяшчаецца пад вартай? (калі прысуд не ўступіў у сілу)

У адпаведнасці з Законам РБ ад 16.06.2003 «Аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай» арт. 19 кажа аб праве карыстацца літаратурай з бібліятэкі альбо набытай праз адміністрацыю ў гандлёвай сетцы.

Законам дазволена набываць прадметы, уключаныя ў пералік. Пры адсутнасці прадметаў у краме СІЗА, асоба, якая змяшчаецца пад вартай, выдае даверанасць супрацоўніку СІЗА на атрыманне патрэбнай сумы з асабовага рахунку.

Асобы, якія ўтрымліваюцца пад вартай, набываюць рэчы, уключаныя ў пералік у арганізацыях рознічнага гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0