У Беларусі агульная колькасць заражэнняў каранавірусам на 4 красавіка складае 327 304. За суткі дадалося 1239 выпадкаў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго з хваробай справіліся 318 033 чалавекі. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 2285 хворых на COVID-19. За суткі — 9.
Спецыялісты беларускіх лабараторый правялі 5 443 694 тэсты для выяўлення інфекцыі. З іх за апошнія суткі — 18 850.