«Я на волі. Выпусцілі праз 1,5 сутак пасля арышту. Правяралі на прадмет датычнасці да тэрарызму, павезлі ў крымінальную паліцыю. Следства ўтрымлівае на праверцы фота- і відэафіксацыю акцыі, якую здымалі журналісты (адзін з іх на псіхіятрычнай экспертызе). Чакаем. Спадзяюся, аддадуць, і свабоду інфармацыі ў Францыі сароміць не будуць», — напісаў ён.

Мастак дадаў, што яго папярэдзілі, што сваім мастацтвам у Францыі яму больш не варта займацца. Інакш супраць яго будзе заведзеная крымінальная справа. Прычым і за акцыю, якую ён правёў, і за новую.

Аляксея Кузьміча затрымалі 1 красавіка, калі ён спрабаваў правесці акцыю. Пры сабе ён меў бутэльку з вадкасцю і ўжо падпалены кавалак тканіны. Разам з ім затрымалі пару, якая суправаджала яго, фатаграфавала і здымала на відэа яго дзеянні.

Мастак заявіў, што ён не збіраўся здзяйсняць ніякага гвалту, а вадкасць у бутэльцы была бяспечнай.

Перад гэтым Кузьміч у фэйсбуку апублікаваў зварот да прэзідэнта Францыі Макрона, дзе напісаў, што Францыя нібыта «скатваецца да фашызму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0