2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Брэсцкай вобласці за рулём грузавіка. Мяркуецца, ён накіраваўся да месца пражывання сваёй дзяўчыны ў Полацкі раён.

Аўтамабіль знойдзены на абочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне, а сам Аляксандр схаваўся ў лесе каля вёскі Сарочына.

Цяпер у 11 раёнах Віцебскай вобласці праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёна, унутраныя войскі, АМАП сумесна з падраздзяленнямі Мінабароны прачэсваюць мясцовасць.

Яго прыкметы: на выгляд 20 гадоў, спартовы целасклад, рост 182 см, валасы кароткія, цёмныя.

Ён быў апрануты: зялёны камуфляж, чорныя берцы.

Міліцыя просіць, калі вядома пра яго месцазнаходжанне, неадкладна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.

З палігона на Брэстчыне на грузавіку ўцёк салдат і паехаў да дзяўчыны ў Полацкі раён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0