Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Герасіменя — кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці. Апейкін — выканаўчы дырэктар.

«Калі нас адзначылі, значыць мы на верным шляху і робім усё правільна», — так Аляксандра Герасіменя пракамэнтавала Свабодзе навіну пра крымінальную справу супраць яе і Аляксандра Апейкіна.

Следчы камітэт паведаміў, што заведзеная крымінальная справы ў дачыненні да вядомай плыўчыхі, кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клуба «Віцязь» Аляксандра Апейкіна.

Следства сцвярджае, што ў выніку дзеянняў Герасімені і Апейкіна «нанесены значны іміджавы і фінансавы ўрон, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы».

Дзеянні членаў БФСС следчымі кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 361 (заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?