Творчасць і ўзаемная павага заўсёды вылучалі фестывальную атмасферу Віцебска. Такое паведамленне размясціла ў афіцыйным Instagram-акаўнце дырэкцыя фестывалю.

«На мінулым тыдні мы абвясцілі першых удзельнікаў, якіх запрашаем у ліпені ў Віцебск, на наш юбілейны фестываль. Аднак хваля зваротаў, якія масава сталі атрымліваць гэтыя артысты ў сваіх акаўнтах, стварыла непрыемнае напружанне і цяпер перашкаджае падрыхтоўцы фестывалю. Эмацыйны ціск змушае творчых людзей мяняць прынятыя рашэнні. Мяркуем, гледачы і артысты ні ў якім выпадку не павінны быць абураныя, бо асабісты выбар кожнага варты павагі», — адзначылі арганізатары.

Нагадаем, раней наконт «Базару» выказаліся комік Міхаіл Галусцян і спявак Аляксандр Іваноў. Яны выказалі салідарнасць з беларусамі і заявілі, што іх уключылі ў спіс удзельнікаў без іх ведама. Яны ў Віцебск не прыедуць, як і рэпер Homie, які адмовіўся ад запрашэння. Адмовілася ад выступу і ўкраінская спявачка Maruv.

За выступы расійскіх зорак арганізатары фестывалю плацяць вялікія грошы, у той жа час дзясяткі беларускіх гуртоў знаходзяцца ў «чорных спісах» і не могуць даваць канцэртаў у сваёй краіне.

У Інстаграме ў зваротах да артыстаў, запрошаных у Віцебск, людзі расказваюць пра масавыя фальсіфікацыі, арышты і катаванні.

Раней у выніку зваротаў да артыстаў беларусы вымусілі лукашэнкаўцаў адмяніць агітацыйныя канцэрты напярэдадні выбараў, практычна ўсе замежныя зоркі адмовіліся ехаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0