«Аватар» выйшаў у 2009 годзе і ўтрымліваў рэкорд на працягу дзесяці гадоў — да гэтага самым касавым фільмам быў «Тытанік». У 2019 годзе рэкорд пабіў блокбастар Marvel «Мсціўцы: Фінал».

Аднак «Аватар» паказалі ў Кітаі, і агульны аб’ём продажу дасягнуў $2,8 мільярда, што стала новым сусветным рэкордам, піша BBC.

«Аватар» стаў першым замежным фільмам, які сёлета з’явіўся ў кітайскім пракаце.

Цяпер Джэймс Кэмеран працуе над чатырма фільмамі, якія працягнуць гісторыю «Аватара». Прэм’ера другой часткі запланаваная на 2022 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0