Узнагароду ў адной з галоўных намінацый прэміі амерыканскай Нацыянальнай акадэміі мастацтва, навукі і гуказапісу «Грэмі» - «Песня года» атрымала хіп-хоп-спявачка H.E.R за сінгл I can't breathe. Трансляцыя 63-й штогадовай цырымоніі прайшла на YouTube.
Кампазіцыя адсылае да апошніх слоў афраамерыканца Джорджа Флойда «Я не магу дыхаць». У маі 2020 года мужчына памёр у бальніцы, пасля таго, як пры яго затрыманні ў Мінеапалісе паліцэйскія выкарыстоўвалі задушлівы прыём. Пасля гэтага ў гарадах ЗША і краін Еўропы разгарнуліся масавыя пратэсты пад лозунгам Black Lives Matter («Жыцці цемнаскурых маюць значэнне»).
Песня была выпушчаная ў чэрвені 2020 года.
У лік найбольш прэстыжных намінацый «Грэмі», якія фармальна называюцца» Вялікая чацвёрка«, таксама ўваходзяць «Найлепшы новы выканаўца», «Альбом года» і «Запіс года».
Найлепшым новым выканаўцам паводле версіі «Грэмі» стала рэп-спявачка Меган Джавон Рут Піт, больш вядомая пад псеўданімам Megan Thee Stallion. Узнагароду за найлепшы альбом атрымала Тэйлар Свіфт (Folklore).