IV Беларускі народны чэмпіянат па паранні ў лазні пройдзе 27 сакавіка ў футбольным манежы ў рамках выставы «Лазня. Саўна. СПА», паведамляюць «Мінск-навіны».

Паведамляецца, што дзякуючы ўсталяванай у павільёне лазні з празрыстым фасадам можна будзе назіраць за выступамі лазеншчыкаў. Усе ўдзельнікі, якімі могуць быць і прафесіяналы, і аматары, выступяць па індывідуальнай праграме, каб прадэманстраваць розныя методыкі і тэхнікі.

Сярод крытэрыяў значацца падрыхтоўка да працы, навыкі валодання венікам і аксэсуарамі, масажныя тэхнікі і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0