Такое даручэнне даў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, паведамляюць Мінск-навіны.
— Камунальныя службы горада напружана працавалі зімой, за што ім вялікі дзякуй, і, як толькі сышоў снег, яны заняліся навядзеннем парадку на тэрыторыях.
З улікам прагнозу, з 15 сакавіка да іх павінны далучыцца ўсе суб'екты, каб навесці ідэальную чысціню. Адміністрацыям раёнаў да гэтага тэрміну неабходна «зверыць гадзіннікі» і паставіць задачы суб'ектам гаспадарання, — сказаў А. Дараховіч.
Ён дадаў, што варта актыўна заняцца ачысткай ад пяску калодзежаў ліўневай каналізацыі і дарог. Бо менавіта ім апрацоўвалі вуліцы супраць зімовай слізкасці, асабліва ў месцах падтапленняў.
Актыўнага ўдзелу ў навядзенні парадку ў горадзе чакаюць ад навучэнцаў старшакласнікаў, вучняў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ.