У Мінску легкавік заціснула між трамваямі ФОТА
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля «Рэно» рухаўся па Пляханава з боку Партызанскага праспекта ў кірунку Васняцова.
Паварочваючы направа на Тухачэўскага на зялёны, ён не саступіў дарогу трамваю, які рухаўся ў тым жа кірунку.
У аварыі кіроўца «Рэно» атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ