Састаў з вайсковай тэхнікай рухаўся ад Мінска ў бок Оршы. На відэа відаць полымя на адным з танкаў на чыгуначнай платформе.

«Гэта акт грамадзянскага непадпарадкавання! Танк Т-72, 120-я дывізія», — піша аўтар відэа, размешчанага на тэлеграм-канале «Баста».

«Усім, хто хвалюецца за «падпалены танк», непашкоджаны 111-ы перадае прывітанне з палігона! Заўтра — у навучальны бой», — паведамілі ў Мінабароны. З гэтага паведамлення вынікае, што нейкі інцыдэнт меў месца, але танк не выйшаў з ладу.

На калегіі Міністэрства ўнутраных спраў намеснік міністра Юрый Назаранка паведамляў, што ў краіне ў 2020 годзе быў «зарэгістраваны 161 факт супрацьпраўных замахаў» на аб'екты чыгункі». Вядома пра затрыманне як мінімум дзвюх падпольных груп, якія ўчынялі дробныя і бясшкодныя, скіраваныя на простую затрымку руху, акты сабатажу на чыгунцы. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, двух чалавек затрымалі ў Маладзечанскім, вялікую групу — у Брэсцкім і Кобрынскім раёнах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0