У цэнтры Масквы падчас акцыі загарэўся паліцэйскі бус
У цэнтры Масквы падчас акцыі пратэсту загарэўся паліцэйскі аўтамабіль Ford. Крыніца «Інтэрфакса» кажа пра «невялікае ўзгаранне», якое аператыўна згасілі. Пацярпелых няма. Прычыны здарэння высвятляюцца.