У Санкт-Пецярбургу на акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага паліцэйскія і пратэстоўцы сталі ў ланцужок адзін насупраць аднаго, перадае «Дождь».

Людзі скандавалі: «Далоў цара!» і «Адпускай!» Пачаліся затрыманні, сілавікі ўжывалі дубінкі. Быў затрыманы і расійскі рэпер Мірон Фёдараў (Oxxxymiron), кліпы якога збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў. Ён выйшаў на пратэсты ў свой дзень народзінаў за свабоду палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0