З 1 студзеня 2021 года дзяржпошліна будзе адменена. Замест дзяржпошліны прадугледжваецца ўстанаўленне транспартнага падатку.

У Беларусі з 1 студзеня прапануецца адмяніць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, замест яе будзе транспартны падатак, памер якога будзе ніжэйшы. Гэта прадугледжана праектам Падатковага кодэкса на 2021 год, піша БелТА.

Стаўкі падатку ў параўнанні з дзеючымі стаўкамі дзяржпошліны могуць знізіцца ў сярэднім на 25% для фізічных асоб і 15% для арганізацый.

Падатак будзе спаганяцца за год зыходзячы з фізічных параметраў і фактычнага часу валодання транспартным сродкам.

Гадавая сума падатку па так званых народных аўтамабілях (маса 1-1,5 т) у сярэднім складзе каля 60-80 рублёў штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0