Парламент Малдовы 3 снежня ў першым чытанні ўхваліў праект аб замацаваннi за рускай статусу мовы міжнацыянальных зносін і прагаласаваў за папраўкі, якія ствараюць магчымасць для вяртання расійскіх інфармацыйных і аналітычных праграм, паведамляе TV 8.

Праекты былі прынятыя большасцю галасоў дэпутатаў ад Партыі сацыялістаў і партыі фракцыі «Шор».

Згодна з праектам закона аб функцыянаванні моў, рускай мове вяртаецца статус мовы міжнацыянальных зносін.

Гэта азначае, што па запыце грамадзян дзяржаўныя служачыя павінны будуць падаць інфармацыю ці пераклад інфармацыі на рускай мове, а таксама атрымліваць запыты і адказваць на іх на рускай мове, калі гэта будзе неабходна грамадзяніну.

Акрамя таго, парламент у першым чытанні прыняў праект, які дазваляе трансляцыю тэле- і радыёпраграм «з трэціх краін, якія адпавядаюць палажэнням канцэпцыі і стратэгіі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Малдова».

Раней малдоўскія тэлеканалы маглі трансляваць толькі праграмы, вырабленыя ў краінах ЕС, ЗША, Канадзе і краінах, якія ратыфікавалі канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні. Расія яе не ратыфікавала.

Парламент Малдовы таксама ўхваліў закон, які памяншае паўнамоцтвы прэзідэнта Санду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0