У гомельскіх тэлеграм-каналах у кастрычніку з'явіўся здымак, дзе група людзей з нацыянальнымі сцягамі стаяла каля адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля. Твары ўсе схаваныя, але відаць некаторыя элементы адзення. Вось па іх і сталі вызначаць «падазраваных». Сярод іх аказалася і жыхарка Гомеля Святлана, перадае «Гомельская вясна».

Жанчыну западозрылі пасля таго, як убачылі яе ў гэтым раёне ў сіняй куртцы. А паколькі на здымку быў заўважаны «сіні рукаў», то гэтага аказалася дастаткова, каб ужо некалькі разоў выклікаць у міліцыю на апытанні, гутаркі і забраць усю тэхніку.

Першы раз жанчыну апытвалі на працягу трох гадзін.

У лістападзе дзяўчыну зноў выклікалі ў міліцыю. Двойчы. Апытанні праводзілі пяць, а ў наступны разоў сем гадзін.

Адразу тлумачылі, што нібыта на яе хтосьці паскардзіўся, што яна ходзіць на мітынгі са сцягам. Потым іх стала цікавіць, як Святлана ставіцца да міліцыі, улады і рознай сімволікі. Яшчэ казалі, што гамяльчанка ўдзельнічае ў нейкіх закрытых чатах і яе могуць за гэта пакараць.

«Ніхто з міліцыянераў не прадстаўляўся. Потым, пакуль я сядзела ў міліцыі, у мяне дома адбыўся ператрус. Мая маці — пенсіянерка, даверлівая, запусціла іх у дом. Яны забралі ноўтбук, планшэт і мабільныя тэлефоны. Па выніку ўсё ж ноўтбук праверылі і аддалі ў міліцыі, а тэлефон пакінулі на «экспертызу». Прычым ніякіх дакументаў не далі!» — абураецца Святлана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0