Фота: Мытны камітэт

Фота: Мытны камітэт

Адна з пасажырак авіярэйсу Парыж — Мінск падчас праходжання мяжы абрала зялёны калідор, тым самым заявіўшы, што ў яе няма рэчаў і буйных сум, якія трэба дэклараваць. Але мытнікі звярнулі ўвагу на трывожнасць жанчыны пры стандартным апытанні. Пасля гэтага ёй прапанавалі прайсці па чырвоным калідоры, паведамляе ДМК.

Падчас надгляду ў ручной паклажы і багажы беларускі знайшлі 12 абгорнутых фольгай і харчовай плёнкай скруткаў з валютай, у асноўным у купюрах па 50 еўра. Усяго больш за 33,5 тыс. еўра. Гэта ў 4 разы больш дазволенай сумы, якую можна перавозіць без дэкларавання.

Мытня нагадвае, што калі вы перавозіце праз мяжу больш за 10 тысяч даляраў наяўнымі — іх трэба пісьмова дэклараваць. У дэкларацыі трэба паказаць інфармацыю аб крыніцы паходжання наяўных і мэтах іх перавозкі.

Калі сума перавышае $100 тыс. у эквіваленце, трэба дадаткова прадставіць дакументы для пацверджання паходжання такіх грошай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0