Наведнікаў першага фестывалю падлеткавай і янг-эдалт кнігі YA/Я чакаюць самыя розныя фарматы: п'есы, чыткі, квіз, майстар-класы, лекцыі.

«Усё — пра сучасныя кнігі, ніякага нафталіну! Хоць трохі хлусім: будзе і беларуская класіка, — пішуць арганізатары. — Яшчэ будзем гаварыць і слухаць пра булінг, дзіцячае кіно, мастацтва, падлеткавую жорсткасць, мары, каханне і пра дарослых, якія падманваюць. Ляпіць мульты, маляваць карціны і рабіць паштоўкі па кнігах. І гульню па «Гары Потэру»!

Аўтары таксама будуць. Жывыя, сапраўдныя і гатовыя даведацца праўду пра сябе і свае кнігі.

Наш асаблівы гонар — стэндап-шоу «Кот Бродскага. Мінск». Удзельнікі ўжо рыхтуюцца да выступу, а вы рыхтуйце падступныя пытанні і ўсмешкі!

І, вядома, кнігі можна будзе панюхаць, памацаць і набыць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?