Новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці да канца 2020 года. Пра гэта заявіла лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Даніі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Ціханоўская зрабіла акцэнт, што перамовы аб новых выбарах павінны пачацца ў 2020 годзе і новыя выбары таксама павінны быць прызначаныя да канца года.

Акрамя таго, Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксен. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі бягучую сітуацыю ў Беларусі. Экс-кандыдат у прэзідэнты падкрэсліла, што прыйшоў час думаць аб пераходным перыядзе і пачаць абмеркаванне неабходных у краіне рэформаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0