Сёння беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек: Сяргея Брыля, Андрэя Папова, Паўла Нядбайлу, Сяргея Ляжэнку, Дзмітрыя Івашкова, Юрыя Бялько, Дзмітрыя Ластоўскага, Яраслава Збароўскага і Дзяніса Болтуця, якія былі абвінавачаныя па арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і па арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы працягваюць настойваць на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0