Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Саўміна Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.

«Па роўмінгу адзначаны быў відавочны прагрэс. З 1 лістапада краіны пераходзяць на тэставы рэжым па новай сістэме тарыфікацыі. Гэта не адмяняе поўнасцю тарыфы на роўмінг, але рэзка скарачае іх кошт: дастаткова сказаць, з 30 цэнтаў да 1,5», — сказаў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, плануецца паглядзець, як гэта будзе працаваць, а потым далей развіваць тэму ў напрамку адмены роўмінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0