Трагедыя адбылася ў вёсцы Малявічы, піша БелТА.

На закрытай і агароджанай плотам з калючым дротам тэрыторыі падстанцыі 35 кВ «Малявічы» было знойдзена сямігадовае дзіця без прыкмет жыцця са слядамі электратраўмы.

Як мяркуецца, хлопчык забраўся на размеркавальную прыладу, наблізіўся да правадоў паветранай лініі электраперадачы і быў смяротна ўдараны электрычным токам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0