Улады Францыі плануюць рабіць не менш як 700 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавіруса сярод грамадзян пасля 11 мая, калі будуць паступова здымацца абмежаванні, уведзеныя праз пандэмію. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Эдуар Філіп, выступаючы ў аўторак у Нацыянальным сходзе Францыі, піша tass.ru.

«Краіна не можа доўгачасова знаходзіцца ў стане каранціну», — падкрэсліў Філіп. — У доўгатэрміновай перспектыве гэта прывядзе да негатыўных наступстваў для Францыі. Можа адбыцца крах ў эканамічнай сферы». Таксама Францыя была вымушана закрыць свае межы, нагадаў ён.

Прэм'ер адзначыў, што з часу ўвядзення каранціну 17 сакавіка ў краіне не працуюць школы, людзі не маюць магчымасці сустракацца са сваякамі і сябрамі.

Ацэньваючы прынятыя меры, Філіп падкрэсліў, што самаізаляцыя «стала эфектыўным метадам» у барацьбе супраць эпідэміі каранавіруса. «Нам варта пачаць выхад з каранціну», — заявіў прэм'ер. «Спад эпідэміі ўжо пачаўся», — лічыць Філіп.

Большасць камерцыйных прадпрыемстваў у Францыі змогуць зноў адкрыцца пачынаючы з 11 мая, аднак рэстаранам і кавярням давядзецца чакаць як мінімум да пачатку чэрвеня, заявіў Эдуар Філіп.

Паводле Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Францыі ад пачатку эпідэміі склала 128 339, памерлі больш за 23 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0