У эфіры «Беларусь-1» выйшаў новы выпуск праграмы «Зразумелая палітыка» — «Вірус у галаве: чым небяспечны Тэлеграм». Вядучы — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка. Адзіны эксперт — пастаянны аўтар інтэграцыйнага «Саюзнага наратыву 2050» Аляксей Аўдонін. На працягу ўсёй праграмы яны даводзілі, што тэлеграм-каналам верыць нельга.

Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка

Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка

Перадача не адметная нічым, апроч смешнай спробы прайсціся па канкрэтных тэлеграм-каналах, якія пішуць пра беларускія рэаліі — але не назваць іх.

«Называць іх спецыяльна не будзем, каб не павялічваць капіталізацыю. Выкарыстаем умоўна блізкія панняцці і сінонімы», — патлумачыў Сяргей Гусачэнка.

Беларускія тэлеграм-каналы, згаданыя на БТ

  • «Кнехта» — насамрэч «Нехта»
  • «Брешь головного мозга» — насамрэч «Беларусь головного мозга»
  • «Брехня» — насамрэч «Лухта»

Антыбеларускія тэлеграм-каналы, згаданыя на БТ

  • «Хлопок» — насамрэч «Трыкатаж»
  • «Западное откровение» — насамрэч «Восточное притворство»
  • «Тронный корнеплод» — насамрэч «Бульба престолов»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?