Пра гэта гаворыцца ў сённяшняй заяве Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.

«Нягледзячы на ​​актыўныя намаганні ўрада і міжнародных партнёраў, у цяперашні час мы назіраем у Беларусі эвалюцыю ўспышкі інфекцыі #COVID19, якая характарызуецца ўстойлівасцю і пашырэннем лакальнай перадачы,

— адзначаецца ў заяве Іааны Казана-Вішнявецкай, пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі. —

У нядзелю, 26 красавіка, Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння #COVID19 у Беларусі. Гэтая колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Успомніце, па стане на 26 сакавіка было ўсяго 86 выпадкаў.

Сёння, 28 красавіка, каранавірус выявілі ў 12 208 чалавек у Беларусі.

У дадатак да рашучых захадаў з боку медыка-санітарных, эпідэміялагічных структур і ўрада, накіраваным на тэставанне, адсочванне і ізаляцыю, у спалучэнні з гераічнымі намаганнямі медыцынскіх работнікаў цяпер настаў час для неадкладных і маштабных мер па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыявання.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўкараненне мер фізічнага дыстанцыявання і перанос ўсіх масавых мерапрыемстваў.

Акрамя гэтага, СААЗ рэкамендуе ўвесці магчымасць дыстанцыйнай працы і дыстанцыйнага навучання ў школах, універсітэтах і іншых адукацыйных установах, а таксама прыпыніць працу прадпрыемстваў, якія не аказваюць асноўных паслуг, у тым ліку кафэ, рэстаранаў, гандлёвых цэнтраў. СААЗ заклікае скараціць колькасць неістотных перамяшчэнняў, асабліва для груп высокай рызыкі і ўразлівых пацыентаў, што тычыцца паездак за горад, у вёскі і на дачы.

Спартыўныя мерапрыемствы адмяніць, школы — на дыстанцыйнае. СААЗ апублікавала рэкамендацыі для Беларусі

Меры грамадскай аховы здароўя ў маштабах усяго грамадства, накіраваныя на фізічнае дыстанцыяванне, могуць дапамагчы прадухіліць і запаволіць распаўсюджванне віруса.

Медыцынскія ўстановы могуць выкарыстоўваць гэты час на тое, каб падрыхтаваць рэсурсы: медыцынскіх работнікаў, ложка-месцы, ізаляваныя палаты, аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі і сродкі абароны для падрыхтоўкі да павелічэння колькасці выпадкаў інфекцыі», — адзначаецца ў заяве.

«Для ўсіх нас карціна ясная — COVID-19, як бязлітасны забойца, атакуе краіны і людзей. Вірус можа быць смяротным, нават калі вы маладыя і моцныя. На жаль, бывае і так, што вы не ведаеце, ці ёсць у вас вірус, але можаце быць яго носьбітам і распаўсюднікам.

Няма нічога каштоўнейшага за жыццё.

Няма нічога цяжэйшага, чым страціць членаў сям'і, сяброў, калегаў ці сваіх суграмадзян.

Калі ласка, заставайцеся дома, каб спыніць COVID-19. Гэта дапаможа медыкам, прадпрыемствам і супрацоўнікам экстраных службаў выконваць сваю працу і спраўляцца з крызісам».

Лукашэнка: Беларусь не стане адмахвацца ад рэкамендацый СААЗ, але будзе дзейнічаць адпаведна сітуацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0