Нафтагазавы аналітык банка Mizuho Пол Сэнкі лічыць, што ў маі нафтавыя каціроўкі працягнуць падаць і могуць дасягаць -$100 за бараль, піша CNBC.

«Відавочна, што мы праходзім праз маштабны штодзённы крызіс кіравання на нафтавым рынку. Ці дасягнём мы -$100 за бараль у наступным месяцы? Цалкам магчыма», — сказаў Сэнкі, які яшчэ ў сакавіку папярэдзіў пра магчымае падзенне цэн на нафту да адмоўных значэнняў.

Месца ў нафтасховішчах заканчваецца, чаго ніколі не здаралася раней. Праз некалькі тыдняў месцаў для захоўвання сырой нафты можа не застацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0