Сюжэт канала СТБ, у якім аглядальнік Рыгор Азаронак самавыражаецца на тэму каранавіруса, стаў вірусным — як узор прапаганды яго цалкам ці фрагментамі перапосцілі буйныя інтэрнэт-суполкі не толькі Беларусі, але і суседніх краін. 

Чытайце: Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай

«Наша Ніва» спытала ў намесніка генеральнага дырэктара СТБ Кірыла Казакова, як ён цяпер, пасля інтэрнэт-выбуху, ацэньвае работу сваю і падначаленых.

«Я лічу, што ўсё, што робіцца журналістамі СТБ, робіцца прафесійна», — лаканічна адказаў Казакоў. 

«У вас ёсць рубрыкі ў газеце з прыватнымі меркаваннямі журналістаў? Гэта тое самае. Гэта не цыклічная праграма, гэта сітуатыўная праграма. Ці будзем пашыраць вытворчасць такіх сюжэтаў? Усё будзе залежаць ад рэдактарскай пазіцыі: спатрэбіцца — будзе, не спатрэбіцца — не будзе», — дадаў ён. 

Трэба таксама сказаць, што гэты сюжэт СТБ цяпер немагчыма паглядзець на Ютубе за межамі Беларусі — такое абмежаванне ў наладках з'явілася пасля таго, як да сюжэта была прыцягнутая ўвага. Чаму так? На гэтае пытанне Казакоў адказу не мае.

З меркаваннем Азаронка цяпер могуць знаёміцца толькі гледачы ўнутры Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?