Пра гэта TUT.BY распавяла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Нагадаем, у пятніцу, 6 сакавіка, стала вядома, што ў адной з вайсковых частак Пухавіцкага гарнізона ўначы шпіталізавалі 13 вайскоўцаў. З дыягназам «атручэнне» іх даставілі ў Галоўны вайсковы клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл у Мінску.

Як аказалася, гаворка ідзе пра вайскоўцаў вайсковай часці ў Мар'інай Горцы.

— У беларускім войску няма традыцыі пасвячэння, калі навабранцы ядуць траціл. У вайскоўцаў, сапраўды, у той дзень была стральба, але толькі частка з іх — 13 чалавек — адчулі сябе не вельмі добра. Як удалося высветліць, гэтая група салдат сапраўды пакаштавала выбуховае рэчыва. Чаму яны гэта зрабілі, вайскоўцы не ўдакладняюць, — патлумачыла Наталля Гаўрусік.

Аказваецца, падобная традыцыя ёсць у расійскіх сапёраў, і выпадкі, калі вайскоўцы спрабуюць выбухоўку падчас абраду пасвячэння, там бывалі.

Вайскоўцы з Мар'інай Горкі да гэтага часу ў шпіталі, іх жыццю па-ранейшаму нішто не пагражае.

Чытайце таксама. «Моладзевы блок» крытыкаваў войска — іх звазілі туды на экскурсію, яны былі ўражаныя РЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0