У мінскіх аддзяленнях Банка Дабрабыт усім наведвальніцам бясплатна раздаюць цюльпаны. Такім спосабам банк вырашыў павіншаваць дзяўчат з Міжнародным жаночым днём.

Кветкі ў офісах банка з'явілася з самай раніцы. Яны раскладзены па кошыках, іх збіраюць у букеты і ўручаюць ўсім прадстаўніцам прыгожага полу. Каб атрымаць букет, зусім не абавязкова абслугоўвацца ў банку.

Усяго Банк Дабрабыт закупіў 4 тысячы кветак. Букеты можна бясплатна атрымаць да самага вечара, пакуль працуюць офісы банка.

«Банк Дабрабыт ўжо з самой назвы асацыюецца з дабрабытам. Цюльпаны ў падарунак — гэта сімвалічнае дзеянне, звязанае з пажаданнем шчасця, радасці і росквіту. Кожная дзяўчына, якая паспее патрапіць у аддзяленне, зможа сысці са сваім букетам», — растлумачылі ў Банку Дабрабыт.

Атрымаць кветкі можна ў аддзяленнях на вуліцы Лабанка, Ясеніна, Максіма Танка і Веры Харужай. Іх таксама раздаюць у офісах каля станцый метро «Уручча», «Партызанская» і «Акадэмія Навук». Цюльпаны прывезлі і ў галоўны офіс на вуліцы Камуністычнай.

Раздачай кветак Банк Дабрабыт працягнуў добрую традыцыю радаваць сваіх кліентаў прыемнымі сюрпрызамі. Так, гэтай зімой у аддзяленнях банка частавалі мандарынамі. Кожны наведвальнік мог бясплатна браць садавіну ў любой колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0