Моўны квэст

Цягам усяго фэсту разам з Say.by будзе адбывацца квэст. Наведнікі свята, якія пройдуць усе выпрабаванні і заданні, атрымаюць падарункі ад партнёраў.

Вулічная пляцоўка «Смачна ў роце»:

13.00—22.00: праца фудтракаў з вулічнай ежай;

14.00—17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія».

Пляцоўка ў бары «Мова Бар»:

14.00—15.00: мастацкі майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай «Намалюй і захавай»;

15.40—17.00: Літаратурная пляцоўка з Беларускім ПЭН-Цэнтрам: Юля Цімафеева, Павел Горбач, Янка Каліноўскі, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч.

Дзіцячая пляцоўка «Дуду» ад «Нашай Нівы» ў вялікай зале:

13.00—17.00: прэзентацыя часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» ды інтэрактыўныя забавы ад аўтараў выданняў:

  • Пластыляндыя — дзеткі будуць з пластыліну ляпіць усялякіх персанажаў, вядзе Алесь Кудрыцкі (калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),
  • Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць свае доследы,
  • Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі паўтарыць тут жа самі,
  • Самаробкі з паперы — займаемся арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
  • Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.

Адукацыйная пляцоўка «Годна» ў вялікай зале:

13.30—14.30: Leon.by прадстаўляе майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску»;

14.30—15.30: Банк «Дабрабыт» прадстаўляе адкрытую дыскусію «Беларуская мова і бізнес», вядучы — журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч;

15.30—16.30: Адкрытая дыскусія «Нацыянальная ідэя Беларусі», вядучы — журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук;

16.30—17.00: «Радыё Свабода» запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя — і часам смешныя — памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

Прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» у малой зале:

13.00—21.00: конкурсы, забавы, квэсты, падарункі ад партнёраў свята, прэзентацыі ўдзельнікаў і гасцей свята з вядучым Сержуком Доўгушавым;

18+ 13.00—21.00: на прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое»;

13.00—21.00: прома-зоны ад Leon.by, Realt.by, Белсат ТВ, Банка «Дабрабыт» з гульнямі і падарункамі;

13.00—22.00: кнігі, рэчы, з’явы і паслугі па-беларуску: стэнды кніжных выдавецтваў і арганізацый, вытворцаў сувеніраў і падарункаў;

13.20, 14.20, 15.20: кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе дзіцячую пляцоўку: інтэрактыўная гульня-спектакль «Па слядах аднаго падання» (працягласць 25 хвілін, для дзяцей ад 6 да 13 год), кожны ўдзельнік атрымае размалёўкі па правах чалавека;

14.00—17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія»;

13.00—17.00: стэнд «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі»: майстар-клас па першай дапамозе, дзе можна будзе па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах;

13.00—20.00: пляцоўка Асамблеі НДА з прэзентацыямі грамадскіх ініцыятыў, прысвечаных беларускай мове.

Музычная пляцоўка «Шануем мову разам» у вялікай зале:

17.00—18.00: пляцоўка «Традыцыя» з Сержуком Доўгушавым: Спеўны сход, выступы гуртоў Vuraj і «Тутэйшая шляхта»;

18.00—19.00: новая беларуская сцэна з удзелам Zrabi, Gleboki Smak, Lear, VAL, Марыі Ермаковай ды іншых маладых і перспектыўных выканаўцаў;

19.00—21.00: галоўная сцэна: Akute, Мутнаевока, Лера Яскевіч, Ганна Шаркунова;

21.00—22.00: выступ хэдлайнера свята.

Хэштэг #мовафэст

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0