Міністэрства адукацыі на сваім афіцыйным сайце адрэагавала на інцыдэнт у гомельскай школе паміж настаўнікам і вучаніцай.

«Незалежна ад сукупнасці абставін рэакцыя педагога на паводзіны навучэнца была недапушчальнай. Міністэрства адукацыі неаднаразова расказвала пра недапушчальнасць праяўлення агрэсіі або гвалту ў дачыненні да непаўналетніх», — паведамляе міністэрства.

Праводзіцца ўнутранае расследаванне, па выніках якога будуць прыняты адпаведныя рашэнні.

Каб надалей выключыць паўтарэнне падобных негатыўных выпадкаў, міністэрства просіць педагогаў выконваць дакладны алгарытм дзеянняў у такіх сітуацыях.

«Любы гвалт (фізічны ў выглядзе біцця ў карак або псіхалагічны ў форме нецэнзурных выказванняў) з пазіцыі педагога недапушчальны», — адзначае міністэрства.

Нагадаем, 21 студзеня паміж настаўнікам і вучаніцай трэцяга класа гомельскай гімназіі № 71 адбыўся канфлікт: педагог схапіў за вуха дзяўчынку-трэцякласніцу і траўміраваў яе. Бацькі напісалі заяву ў міліцыю.

«Перавысілі службовыя абавязкі, ідзе разгляд». У гомельскай гімназіі настаўніца збіла трэцякласніка — яму накладалі швы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0