У міліцыю звярнуўся малады мужчына, які заявіў пра знікненне бацькі, распавядаюць Мінск-навіны.

Супрацоўнікі міліцыі заняліся пошукам пажылога чалавека, размясцілі ў СМІ адпаведныя арыенціроўкі. Праз некаторы час удалося высветліць: мужчына вельмі канфліктаваў з жонкай і ў адзін з дзён проста пайшоў з дому. Першыя два тыдні ён бадзяўся па знаёмых, а потым раптам вырашыў, што грэшны і жыве няправільна.

У выніку яго знайшлі ў адным з манастыроў Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0