Паліцыя Вялікабрытаніі прызнала, што памылкова ўнесла ў антытэрарыстычны дапаможнік украінскі нацыянальны сімвал трызубец, і запэўніла, што выдаліць яго з навучальнага дакумента. Пра гэта гаворыцца ў заяве Контртэрарыстычнага ўпраўлення брытанскай паліцыі, піша Європейська правда.

«Мы маем цесныя працоўныя адносіны з нашымі ўкраінскімі партнёрамі і не маюць намеру нікога пакрыўдзіць. Мы сустрэліся з прадстаўнікамі МЗС Вялікабрытаніі і пасольства Украіны, і вырашылі прыбраць украінскі трызубец з даведніка знакаў і сімвалаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасольства Украіны ў Вялікабрытаніі ў сваім Twitter адзначыла ролю дыпламатаў у дасягненні гэтага рашэння.

Раней паведамлялася, што ў дакуменце паліцыі Вялікабрытаніі па барацьбе з тэрарызмам у раздзеле аб знаках і сімвалах праварадыкальных груп у пераліку татуіровак быў прыведзены малы герб Украіны з подпісам «Украінскі трызубец (нацыяналістычны)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0