Міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын крытычна адазваўся пра 17-гадовую экаактывістку Грэту Тунберг, параіўшы ёй перад тым, як чытаць лекцыі сусветным лідарам, вывучыць асновы эканомікі ў каледжы, паведамляе CNN.

Адказваючы падчас Сусветнага эканамічнага форуму на пытанне пра тое, ці варта Амерыцы прыслухоўвацца да заклікаў Тунберг і адмовіцца ад выкапнёвага паліва, Мнучын адказаў: «Яна — галоўны эканаміст? Хто яна такая? Я заблытаўся». Мнучын дадаў, што рэмарка была жартам.

«Пасля таго, як яна вывучыць эканоміку ў каледжы, яна можа вярнуцца і нам растлумачыць», — сказаў міністр.

Мнучын назваў пытанні аховы навакольнага асяроддзя складанымі, узяўшы прыклад электрамабіляў, якія лічацца менш шкоднымі для прыроды, але батарэі, якія выкарыстоўваюць электрамабілі, маюць негатыўны ўплыў на экалогію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0