Жыхар горада вызваліўся з ізалятара ў Драгічыне, дзе адбываў пакаранне за крадзеж мабільнага тэлефона, і прыехаў да сваіх бацькоў у Баранавічы, паведамляе МУС.

15 студзеня ён даведаўся, што ў бацькоўскай куртцы ляжыць 6 тысяч даляраў, прызначаныя для замежнай камандзіроўкі. Калі бацька заснуў, а маці выйшла з кватэры, сын забраў грошы і пайшоў з дому. За бацькавы грошы ён зняў дзве кватэры, купіў залаты пярсцёнак і гадзіннік. Мужчына стаў марнаваць грошы на наведванне клубаў і бараў.

Бацька некалькі дзён не звяртаўся ў міліцыю, ведаючы аб крадзяжы. Ён спадзяваўся ўбачыць сына і папрасіць яго вярнуць скрадзенае.

Пасля паступлення заявы аператыўная група 19 студзеня затрымала падазраванага ля пад'езда дома, у якім ён здымаў кватэру. Ад выкрадзенай сумы на момант затрымання ў хлопца засталося 800 даляраў, 110 рублёў, пярсцёнак і гадзіннік.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Раней сына неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, рабаванні і незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0