epravda.com.ua

epravda.com.ua

Прыпыненне экспарту нафтапрадуктаў з Беларусі адменена. Гэту інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

«Прыпыненне адменена. Гэта вынік таго, што павялічваюцца патокі нафтавай сыравіны на беларускія заводы. Стаіць задача іх загрузіць», — сказалі ў «Белнафтахіме». У канцэрне адзначылі, што пакуль яшчэ не ўсе кропкі над «i» расстаўленыя, таму не могуць анансаваць крыніцы паставак нафты ў Беларусь, у тым ліку і трубаправодным транспартам.

Паводле інфармацыі Tut.by, першачарговая задача па экспарце нафтапрадуктаў — выканаць абавязацельствы перад украінскімі партнёрамі.

Раней Беларусь прыпыняла экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку з-за адмовы Расіі пастаўляць нафту на беларускія НПЗ.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе імкнуцца пастаўляць з расійскага рынку 30-40 працэнтаў ад неабходных аб'ёмаў нафты. «Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія пагодзіцца з гэтым», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік «Белнафтахіма» анансаваў хуткія пастаўкі нафты ў Беларусь з альтэрнатыўных крыніц

Лукашэнка: Беларусь пастараецца абмежаваць долю Расіі ў пастаўках нафты да 40%

Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0