Мінскую айцішніцу Вольгу Малкіну прыцягнуць да адказнасці за абразу беларускай мовы. У дачыненні да яе распачалі адміністрацыйны працэс, паведамляе ў адказе на электронныя запыты намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран. Запыты дасылалі Ігар Случак і Глеб Сандрас, піша Еўрарадыё.

Скандальная гісторыя адбылася ў канцы мінулага года. У Facebook Малкіна напісала па-руску наступнае: «Я ведаю 4 [мовы], акрамя моў праграмавання. Натуральна брыдкую белмову і не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Сваю бы*ламову самі вучыце».

Айцішніца не верыла, што яе могуць за такое прыцягнуць да адказнасці. Атрымліваецца, што памылілася.

У адказах чыноўнік піша, што мінская міліцыя высветліла асобу карыстальніцы Facebook і быў «распачаты адміністрацыйны працэс». Артыкул 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах». За публічную абразу беларускай мовы пагражае штраф — ад 4 да 10 базавых велічынь (ад 108 да 270 рублёў).

«Цырк на дроце! Сваю бы*ламову самі вучыце». Мінская айцішніца выказалася пра беларускую мову

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?