Ратавальнікам у Вілейцы патэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла незвычайную навіну: прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі захрас у сцяне ў Вілейцы. Аўдыя кур'ёзнага званка з'явілася ў блогера Нехты.

Жанчына паведаміла, што прэзідэнт Украіны нібыта прыляцеў у беларускі горад на верталёце і пачаў будаваць там партал. Праўда, магія не была паспяховай і Зяленскі пацярпеў, таму мясцовая жыхарка выклікала ратавальнікаў.

Ратавальнікі прафесійна адрэагавалі на званок і пацікавіліся ў жанчыны станам яе здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0