Блогер і кіраўнік суполкі УКантакце «Гэта Мінск, дзетка» (82 тысячы падпісчыкаў) Яўген Малахоўскі расказаў «Нашай Ніве» пра дзіўны паход у органы, падчас якога яго нібыта спрабавалі вербаваць.

Яўген Малахоўскі.

Яўген Малахоўскі.

Чытайце: Кіраўнік суполкі «Гэта Мінск, дзетка!»: Мяне спрабавалі вербаваць, пагражалі адказнасцю за распальванне варожасці

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава адносна гэтай сітуацыі сказала «Нашай Ніве» наступнае: 

«Гэтага грамадзяніна выклікалі ў ГУБАЗіК выключна па заяве, што паступіла ад грамадзяніна, у якой той звяртаў увагу на некаторыя публікацыі ў суполцы і прасіў даць ім кваліфікацыю. Грамадзяніну Малахоўскаму гэтую заяву паказалі. Сваё тлумачэнне ён там пакідаў выключна па гэтай заяве, і супрацоўнікі, якія з ім гаварылі, не нейкіх іншых ведамстваў, а таго ведамства, куды яго запрасілі. Што далей ён выдумляе — гэта яго перакананні», — сказала Чамаданава. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0