Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Прадстаўнік Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па мірным ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны (ТКГ) Леанід Кучма заявіў, што выкананню палітычнай часткі мінскіх пагадненняў павінна папярэднічаць гарантаванне бяспекі на Данбасе, піша lenta.ru.

«Поўнае спыненне агню, вывад з тэрыторыі Украіны замежных узброеных фарміраванняў і тэхнікі, аднаўленне кантролю над мяжой», — пералічыў Кучма ўмовы наступлення міру ў рэгіёне.

Пры гэтым былы прэзідэнт Украіны абмеркаваў са спецпрадстаўніком кіраўніка АБСЕ ў краіне Хайдзі Грау павестку першага дня пасяджэння ТКГ ў гэтым годзе, якое адбудзецца ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0