Эль Грэка. Апостал Павел. Фрагмент. Паводле Wikimedia Commons.

Эль Грэка. Апостал Павел. Фрагмент. Паводле Wikimedia Commons.

«Няма ні эліна, ні іўдзея». Або, у каталіцкай традыцыі, «няма ні грэка, ні жыда». Гэтыя словы з паслання апостала Паўла да каласянаў цытуюцца часта. І, нярэдка, у памылковым значэнні. Апостал Павел меў на ўвазе не нацыянальнасці — у тыя часы такога паняцця не існавала, а рэлігійную прыналежнасць, піша Анатоль Сідарэвіч.

Хто вывучаў старажытную гісторыю, той ведае, што былі абрэзаныя (юдэі) і неабрэзаныя (язычнікі, сярод якіх дамінавалі эліны і грэкамоўныя, бо ў эпоху Аляксандра Вялікага, Пталемеяў і Селеўкідаў адбылася элінізацыя Усходу). І словы апостала «ні эліна, ні іўдзея» трэба разумець «ні язычніка, ні юдэя».

Павел быў прыхільнікам інтэграцыі паганцаў (элінаў) і юдэяў у Хрысце, а гэта было магчыма (для адных) і немагчыма (для другіх) праз адмаўленне ад абразання і кашруту. І таму Павел пытаецца: калі Бог выбраў Абрама — да абразання ці пасля? Вось, груба кажучы, і ўвесь каментар да ягонага выказвання пра элінаў і юдэяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?