Калі з 1 студзеня транзіт расійскага газу праз Украіну спыніцца, то Малдова можа пачаць закупкі ў «Нафтагаза». Пра гэта перад сустрэчай у Кіеве заявіў прэм'ер рэспублікі Іон Кіку, перадае «Еўрапейская праўда».

Кіку прыедзе ў Кіеў для ўдзелу ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў краін ГУАМ (Грузія, Украіна, Азербайджан і Малдова) і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку з украінскім прэм'ерам Аляксеем Ганчаруком.

Паводле яго слоў, у Кішынёва ёсць і іншыя варыянты замены і забеспячэння рэспублікі газам у выпадку спынення транзіту, у тым ліку пастаўкі праз Турцыю, Балгарыю і Румынію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0