Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка прапанавала правесці альтэрнатыўныя Алімпійскія гульні ў Расіі, піша lenta.ru

Мацвіенка заявіла пра крызіс інстытутаў сусветнага спорту, каментуючы санкцыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у дачыненні да Расіі. Яна палічыла, што Расія можа правесці ўласныя Гульні, бо ў краіны ёсць досвед правядзення буйных міжнародных спаборніцтваў.

9 снежня Расія была адхіленая ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету, а таксама іх правядзення тэрмінам на чатыры гады. Такое рашэнне было прынята выканкамам WADA. Расійскія спартсмены змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах толькі пад нейтральным сцягам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0