Вечарам 10 снежня цягнік «Штадлер» Мінск — Гомель здзейсніў незапланаваны прыпынак у Бабруйскім раёне, піша Tut.by.

Фота: прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота: прэс-служба Беларускай чыгункі.

Інцыдэнт здарыўся прыкладна ў 20.30. Электрацягнік спыніўся пасярод поля недалёка ад вёскі Плёсы. Цягнік стаяў прыкладна гадзіну, у вагонах час ад часу знікала святло, паведамляюць чытачы.

— Імаверна, што-то з сілкаваннем. Стаялі або без святла, або на рэзервовым. Панікі не было, толькі часам па вагоне прабягаў усхваляваны начальнік цягніка, — распавяла Tut.by пасажырка Вольга. Яна адзначыла, што зараз усё добра і цягнік рухаецца далей.

Гэта ўжо не першая паломка «Штадлера». Так, 16 чэрвеня цягнік Гомель — Мінск з пасажырамі прастаяў больш за чатыры гадзіны.

26 ліпеня «Штадлер» зламаўся ў раёне станцыі Талька і прыбыў у Гомель са спазненнем паўтары гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?