Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сяргеенка і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, якая раней працавала на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі, піша БелТА

«Мы зараз размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расіі, — сказаў Лукашэнка. — І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, дзесьці ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік, таксама ўрачыстасці гэтыя) мы дзесьці сустрэнемся. І не толькі з прэзідэнтам Расіі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычаць нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэтая размова з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым) адбылася», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Ён з задавальненнем пагадзіўся, што мы дзесьці перасячэмся, знойдзем момант. Кажа, нават і ў Мінск можа прыехаць. Думаю, мы знойдзем месца, дзе сустрэцца. Магчыма, яшчэ прыйдзецца пасля 20-га (снежня) сустрэцца і з прэзідэнтам Расіі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над «i» па найважнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0