Вышэйшы суд Іспаніі пачаў расследаванне аб дзеяннях супрацоўнікаў падраздзялення Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС Расіі (больш вядомага як ГРУ) ва ўнутраныя справы Каталоніі. Пра гэта паведамляе El Pais.

Па звестках газеты, у спецслужбаў ёсць праўдападобныя доказы аб падтрымцы Масквой каталонскага сепаратызму. Гаворка ідзе пра вайсковую частку №29155, якую амерыканскія СМІ называюць элітным падраздзяленнем, створаным для «правядзення скаардынаванай кампаніі па дэстабілізацыі Еўропы».

Іспанскае выданне таксама згадвае пра магчымыя падарожжы ў Барселону напярэдадні рэферэндуму аб незалежнасці трэцяга «атрутніка» былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі Дзяніса Сяргеева. Іншы эпізод у справе змяшчае інфармацыю, што эмісару былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлесу Пучдэмону нібыта абяцалі публічную дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці адзінага прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0